Запрашаем прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў з 3 па 7 сакавіка 2025 г. прыняць удзел у дзелавым наведванні выставак Sino-Pack, Sino-Label, Printing South China і PACK-INNO, прысвечаных тэматыцы ўпаковачнага абсталявання, упаковачнай прадукцыі, маркіроўкі і друкавання этыкетак.
31-я Кітайская міжнародная выстаўка ўпаковачнага абсталявання і матэрыялаў (Sino-Pack 2025) (https://www.chinasinopack.com/) прадставіць фасовачнае і ўпаковачнае абсталяванне на тэматычных зонах «Разумная ўпакоўка + разумная лагістыка», «Упакоўка для харчовых тавараў», «Агульная ўпакоўка», «Упакоўка для вадкасцей», «Кадзіраванне і маркіроўка» і «Упаковачныя матэрыялы і прадукты».
PACK-INNO 2025 (https://www.packinno.com) аб’ядноўвае інавацыйныя ўпаковачныя тэхналогіі, дэманструе сучасныя канцэпцыі ўпакоўкі, у тым ліку прыдатнай для другаснай перапрацоўкі.
Sino-Label 2025 (https://www.sinolabelexpo.com) прадставіць шырокі спектр перадавых рашэнняў, уключаючы тэхналогіі этыкеціравання, матэрыялы для кніг, гафравання, упакоўкі і многіх іншых галін, дазволіць азнаёміцца з інавацыямі ў галіне сродкаў абароны ад падробак, RFID-метак, NFC-карт і іншых рашэнняў для маркіроўкі.
Printing South China 2025 (https://www.printingsouthchina.com) прадставіць перадавыя тэхналогіі друку, матэрыялы для кніг, этыкетак, гафравання, упакоўкі, дазволіць азнаёміцца з інавацыямі ў галіне падрыхтоўкі да друку, лічбавага друку, упакоўкі для друку і камерцыйнага друкарскага абсталявання.
Праграма знаходжання таксама прадугледжвае наведванне прадпрыемстваў, удзел у рабоце круглага стала з прадпрымальнікамі правінцыі Гуандун, правядзенне сустрэч, у тым ліку з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Гуанчжоу, прадстаўніком БелГПП у КНР, а таксама з прадстаўнікамі Кітайскага камітэта па садзеянні міжнароднаму гандлю г. Гуанчжоу для абмеркавання праблемных і перспектыўных пытанняў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
У выпадку зацікаўленасці просім не зазней за 10 лютага 2025 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па e-mail: eet@tppm.by ці тэлефонах: +375 17 289 56 81, +375 29 106 98 96.