Дата: 16 Ліп 2024
Краіна: Расія
Горад: Калінінград
Фармат: Кантактна-кааперацыйная біржа
Арганізатар: Мінскае аддзяленне БелГПП
Пачатак мерапрыемства: 16.07.2024 10:00:00

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праводзіць 16 ліпеня 2024 г. двухбаковыя перагаворы з прадпрымальнікамі Калінінградскай вобласці.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Камуністычная, 11, 2 паверх, канферэнц-зала. Пачатак мерапрыемства ў 10.00 (аўторак).

Расійскі бок прадставяць кіраўнікі наступных прадпрыемстваў:

1. ТАА «МикроМир» («МікраСвет») https://mikromir.space/ru/ – прадпрыемства поўнага цыкла, якое займаецца праектаваннем, вытворчасцю і ўстаноўкай вулічнага абсталявання для дзіцячага адпачынку і развіцця (дзіцячага гульнявога абсталявання, у тым ліку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі). Кампанія ТАА «МикроМир» («МікраСвет») вырабляе і ўстанаўлівае цалкам бяспечныя гульнявыя пляцоўкі, выкарыстоўваючы падчас вытворчасці абсталявання натуральную драўніну, стальныя кампаненты з парашковым фарбаваннем, нержавеючую сталь маркі AISI 304/304L і 316, HDPE шматслойны поліэтылен высокай трываласці, гумавыя ці поліпрапіленавыя ахоўныя заглушкі.

Зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі будаўнічай сферы, дзяржаўнымі і прыватнымі забудоўшчыкамі, праектнымі арганізацыямі, ЖКГ, студыямі рамонту і дызайну.

2. ССПК «Эка-Фермер» https://ecofermer39.ru/ – утрыманне, гадаванне, зарэз птушкі, пераапрацоўка і кансерваванне мяса птушкі, вытворчасць разнастайных паштэтаў і качыных далікатэсаў прэміяльнага класа Фуа-гра, вырабленых з мяса качак пароды Мулард без ГМА, дадаткаў ці кансервантаў.

Зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з дыстрыб’ютарамі, аптовымі кампаніямі, гандлёвымі сеткамі.

3. Калінінградскі мясапераапрацоўчы завод «Дзейма» (ААТ КМПЗ «Дзейма») https://ova.ru/ – 1) вытворчасць высакаякасных мясных кансерваў «Супер прэміум» і «Прэміум» класа пад гандлёвымі маркамі «M'eatTime», «РУССКИЙ ИЗЫСКЪ», «ГУРМЯСО», «Боекомплект», «ЛЮБИМЫЙ ДОМ», «ВСЕ К СТОЛУ»; 2) вытворчасць вільготных кармоў для сабак і катоў пад брэндам «BALTIC PET FOOD». Кармы BPF утрымліваюць ад 80 да 97 % мясных інгрэдыентаў (% закладкі), што забяспечвае рацыён харчавання максімальна даступнымі пажыўнымі рэчывамі, прадугледжаны прыродай для жывёл.

Зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з дыстрыб’ютарамі, аптовымі кампаніямі, гандлёвымі сеткамі.

4. Рыбапераапрацоўчы завод Аграпрамысловага холдынга «ОВА» «Золотая сеть» («Залатая сетка») https://ova.ru/ – вытворчасць рыбных кансерваў (кілька балтыйская, сардзіна, скумбрыя, тунец), абсмажанай замарожанай рыбы толькі сезоннай лоўлі пад соусам «унагі» (скумбрыя атлантычная, пангасіус, тылапія, рыба хокі, сом кларыевы).

Зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з дыстрыб’ютарамі, аптовымі кампаніямі, гандлёвымі сеткамі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

У выпадку зацікаўленасці просім не пазней за 12 ліпеня 2024 г. (уключна) прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Кантактныя тэлефоны: +375 17 289 5681, +37517 239 2771, +375 29 389 6779, +375 44 756 5796, e-mail: eet@tppm.by