Дата: 21 - 23 Тра 2024
Краіна: Саудаўская Аравія
Горад: Эр-Рыяд
Фармат: Калектыўная экспазіцыя
Арганізатар: Белінтэрэкспа
Месца правядзення: Riyadh Exhibition Centre
Пачатак мерапрыемства: 21.05.2024

Кантактная асоба – Юлія Юрава
тэл.: +375 44 509 12 10, +375 17 334 82 00
uu@belinterexpo.by

З 21 па 23 мая ў сталіцы Саудаўскай Аравіі, горадзе Эр-Рыядзе, пройдзе Міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і тэхналогій вытворчасці – Saudi Food Show.

Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае беларускія кампаніі прыняць удзел у калектыўнай экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature і прадставіць свае прадукты на рынку Блізкага Усходу.

Saudi Food Show – найбуйнейшая выстава прадуктаў харчавання і напояў у Саудаўскай Аравіі, якач збярэ на адной пляцоўцы буйныя кампаніі харчовай галіны, стратэгічных партнёраў, а таксама ўплывовых шэф-кухараў. У 2023 годзе ўдзел у выставе прынялі больш за 500 экспанентаў з 93 краін. Было зарэгістравана больш за 28 тысяч прафесійных наведвальнікаў з ААЭ, Бахрэйна, Вялікабрытаніі, Егіпта, Індыі, Ірака, Іарданіі, Катара, Кувейта, Амана і іншых краін.

Тэматычныя раздзелы: прадукты харчавання і напіткі, кандытарскія вырабы, морапрадукты, харчовыя інгрэдыенты і дабаўкі, замарожаная прадукцыя.

У рамках выставы ў 2024 годзе таксама адбудзецца Саудаўскі харчовы саміт, праграма якога ўключае ў сябе перамовы і семінары з узделам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Каралеўства. Саміт адкрывае новыя перспектывы для развіцця бізнесу ў сектары грамадскага харчавання ў краінах Персідскага заліва.