Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» праводзіць працу па арганізацыі экспазіцыі Made in Belarus у рамках міжнароднай прамысловай выставы «ІННАПРОМ. Цэнтральная Азія», якая пройдзе з 28 па 30 красавіка 2025 года ў г. Ташкентэ Рэспублікі Узбекістан.
«ІННАПРОМ. Цэнтральная Азія» - найбуйнейшая прамысловая выстава ва Узбекістане, якая праводзіцца сумесна з расійскімі арганізатарамі і пад патранажам Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі і Міністэрства інвестыцый і знешняга гандлю Рэспублікі Узбекістан.
У 2025 годзе ў мерапрыемстве запланаваны ўдзел кампаній і арганізацый з 37 краін свету, сярод якіх Узбекістан, Расія, Казахстан, Кітай, Турцыя, Азербайджан і іншыя.
У рамках выставы адбудзецца насычаная дзелавая праграма, якая ўключае ў сябе галоўную стратэгічную сесію, форум вытворцаў кампанентаў, а таксама шматлікія спецыялізаваныя мерапрыемствы, сустрэчы B2B і перамовы.