Дата: 28 - 30 Тра 2024
Краіна: Кітай
Горад: Шанхай
Фармат: Калектыўная экспазіцыя
Арганізатар: Белінтэрэкспа
Месца правядзення: Shanghai New International Expo Centre (SNIEC)
Пачатак мерапрыемства: 28.05.2024

Кантактная асоба – Аліна Ісачанка
+375 44 509 12 01
+375 17 334 82 02
ai@belinterexpo.by

SIAL Shanghai з'яўляецца міжнароднай выставай № 1 у КНР па тэматыцы прадуктаў харчавання і напояў, спецыялізаванага абсталявання, тэхналогій і абсталявання харчовай і пакавальнай вытворчасці. У 2024 годзе SIAL Shanghai запланавана на перыяд з 28 па 30 мая.

У мінулым годзе ў выставе прынялі ўдзел 4500 кампаній са 107 краін. SIAL прыцягнуў больш за 175 000 прафесіяналаў у галіне грамадскага харчавання. У бягучым годзе чакаецца, што колькасць наведвальнікаў SIAL Shanghai перавысіць 180 000 спецыялістаў з усяго свету. Арганізатары рыхтуюць вялізную плошчу ў памеры 200 000 квадратных метраў і чакаюць удзел 5000 кампаній.

Тэматычныя раздзелы: малочныя прадукты, мясныя і каўбасныя вырабы, а таксама прадукцыя з птушкі, дзіцячае харчаванне, алкагольныя і безалкагольныя напоі, морапрадукты, арганічнае харчаванне.

Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП на працягу многіх гадоў штогод арганізуе беларускую экспазіцыю на выставе. Дзякуючы ўдзелу ў ёй многія беларускія прадпрыемствы паспяхова выходзяць на кітайскі рынак. У 2023 годзе на SIAL Shanghai больш за 30 беларускіх кампаній прадставілі сваю прадукцыю ў Кітаі пад брэндам Belarus – the Taste of Nature. Удзел у мерапрыемстве даў нашым прадпрыемствам магчымасць знайсці новых кліентаў і партнёраў. Высокая якасць і ўнікальны смак беларускіх прадуктаў – гэта тое, што высока ацэньваюць эксперты з Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Даведачна.

У Кітаі самы хуткарослы рынак харчовых тавараў у свеце. Гэта краіна з'яўляецца лідэрам па аб'ёме рознічнага гандлю харчаваннем і захоўвае статус найбуйнейшага імпарцёра прадуктаў харчавання. Асноўныя артыкулы беларускага харчовага экспарту ў КНР: ялавічына замарожаная, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, малочная сыроватка, цукар, алей рапсавы.