30 ліпеня (аўторак) Магілёўскае аддзяленне БелГПП запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў юрыдычных і знешнеэканамічных службаў, аддзелаў закупак і іншых падраздзяленняў, задзейнічаных у рэалізацыі камерцыйных дагавораў узяць удзел у вэбінары па тэме: «ІНКАТЭРМС» і яго ўплыў на заключэнне і выкананне знешнеэканамічнай здзелкі. Экспертыза колькасці, якасці і камплектнасці як інструмент абароны інтарэсаў пры выкананні знешнеэканамічных кантрактаў.
Вебінар праводзіцца на платформе ZOOM з 10.00 да 12.00.
Праграма (3-3,5 гадзіны)
• Пераход права ўласнасці на тавар, рызыкі выпадковай гібелі ці выпадковага пашкоджання тавару. Прававыя падыходы: нацыянальнае грамадзянскае заканадаўства VS Венская канвенцыя 1980 г. Што ўлічыць пры складанні знешнеэканамічнага дагавора куплі-продажу.
• Момант выканання абавязацельстваў па пастаўцы і пераход рызык. Нюансы ўстанаўлення і падыходы па мінімізацыі рызык.
• ІНКАТЭРМС - прававая прырода. Тыповыя памылкі аб сферы рэгулявання. Праблемы прымянення ІНКАТРЭМС у міжнародным гандлі. Што не рэгулюе ІНКАТЭРМС.
• Правілы, якія выкарыстоўваюцца для любога віду транспарту або толькі «водныя» базісы пастаўкі. Правілы, якія не варта прымяняць на практыцы.
• Асноўныя памылкі пры выкарыстанні ІНКАТЭРМС. Уплыў санкцый на прымяненне правіл ІНКАТЭРМС.
• Што неабходна ўлічыць пры рабоце з асобнымі краінамі (ЕАЭС, Кітай і г.д.). Мытны кошт і ІНКАТЭРМС.
• Аналіз "папулярных" базісаў пастаўкі і іх разбор на аснове канкрэтных кейсаў.
- Асноўныя асаблівасці прыёмкі тавару.
• Віды экспертыз па прыёмцы тавару па колькасці і якасці.
• Памылкі па прыёмцы тавару па колькасці і якасці.
• Прыклады правядзення экспертыз.
Лектары:
Вабішчэвіч Віталь Уладзіміравіч - к.ю.н., начальнік Дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП, арбітр, член Прэзідыума Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП
Нікіфараў Сяргей Юр'евіч - намеснік генеральнага дырэктара па экспертызе і сертыфікацыі Магілёўскага аддзялення БелГПП.
Кошт удзелу: 240 BYN (з улікам ПДВ - 20%), для другога ўдзельніка прадугледжана зніжка 50%.
Запрашаем Вас прыняць удзел у вэбінары і не пазней за 26 ліпеня 2024г. прайсці рэгістрацыю на сайце або праінфармаваць нас па e-mail: yuliya_tpp@mail.ru або па тэлефоне +375 222 778032, +375 44 7350030. Кантактная асоба: Свірчанкава Юлія Вячаславаўна.