Спампаваць Палажэнне аб членстве БелГПП у фармаце .pdf
ЗАЦВЕРДЖАНА
пратакол пасяджэння
прэзідыума БелГПП
25.03.2016 №1
ПАЛАЖЭННЕ
аб членстве ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце
1. Агульныя палажэнні
1.1. Гэта Палажэнне аб членстве ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (далей – Палажэнне) распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб гандлёва-прамысловай палаце" і Статута Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (далей – БелГПП) і вызначае парадак набыцця і спынення фіксаванага членства ў БелГПП, асаблівасці выплаты ўступных і членскіх узносаў і прадасталення членам БелГПП ільготных умоў пры карыстанні паслугамі, што аказваюцца БелГПП.
1.2. Палажэнне распаўсюджваецца на ўсіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прынятых ва ўстаноўленым парадку ў члены БелГПП (далей – члены БелГПП), а таксама юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права і выказваюць жаданне быць членамі БелГПП (далей – Заяўнікі).
1.3. Да катэгорыі Заяўнікаў адносяцца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прызнаюць палажэнні Статута БелГПП і ў добраахвотным парадку прымаюць на сябе абавязак выплачваць уступныя і членскія ўзносы.
1.4. Заяўнікі становяцца членамі БелГПП, а члены спыняюць сваё членства ў БелГПП з моманту прыняцця прэзідыумам БелГПП адпаведнага рашэння аб іх прыняцці або выключэнні.
1.5. Аб членстве ў БелГПП сведчыць пасведчанне члена БелГПП.
1.6. Члены БелГПП абавязаны штогод выплачваць членскія ўзносы ў памеры, вызначаным прэзідыумам БелГПП.
1.7. У год уступлення выплачваецца толькі ўступны ўзнос.
1.8. Уступны ўзнос, выплачаны Заяўнікам у лістападзе – снежні года прыёму ў члены БелГПП, залічваецца як членскі ўзнос за наступны год.
2. Прыём у члены БелГПП
2.1. Прыём у члены БелГПП праводзіцца прэзідыумам БелГПП на падставе заявы аб уступленні ў члены БелГПП (далей – Заява) устаноўленага ўзору пры ўмове выплаты Заяўнікам уступнага ўзносу ў адпаведнасці з усталяванымі прэзідыумам БелГПП памерамі.
Да Заявы прыкладаюцца:
для рэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
анкета члена БелГПП;
дакумент аб выплаце ўступнага ўзносу;
копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
для нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
анкета члена БелГПП – нерэзідэнта;
дакумент аб выплаце ўступнага ўзносу;
дакумент, які пацвярджае прававы статус Заяўніка ў краіне рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны рэгістрацыі (пасведчанне аб рэгістрацыі, выпіска з гандлёвага рэестра і да т.п.), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку з завераным перакладам на рускую мову;
устаноўчы дакумент Заяўніка ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны рэгістрацыі (статут, устаноўчы дагавор і да т.п.), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку з завераным перакладам на рускую мову;
рэкамендацыя нацыянальнай або рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты краіны рэгістрацыі з завераным перакладам на рускую мову.
2.2. Заява і анкета падпісваюцца прадстаўніком Заяўніка, які мае належныя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з законам, статутам або даверанасцю, і падаюцца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнае абласное ўнітарнае прадпрыемства БелГПП (яго філіял, прадстаўніцтва) па месцы знаходжання Заяўніка, а нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь – у БелГПП.
2.3. Абласныя ўнітарныя прадпрыемствы БелГПП ажыццяўляюць курыраванне членаў БелГПП і Заяўнікаў, зарэгістраваных у адпаведным рэгіёне. У выключных выпадках дапускаецца замацаванне члена БелГПП (Заяўніка) за абласным унітарным прадпрыемствам БелГПП не па месцы рэгістрацыі члена БелГПП (Заяўніка), а па месцы размяшчэння вытворчасці (ажыццяўлення дзейнасці, аказання паслуг).
2.4. Дакументы, пададзеныя Заяўнікам не ў поўным аб’ёме або неналежным чынам аформленыя, да разгляду не прымаюцца.
2.5. Без ускладання на іх прамога абавязку па выплаце членскіх узносаў могуць быць прыняты ў члены БелГПП наступныя катэгорыі Заяўнікаў:
рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;
арганізацыі, прынятыя на парытэтнай аснове пры ўмовах узаемапрымальнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва БелГПП з імі;
іншыя арганізацыі па рашэнні прэзідыума БелГПП.
2.6. Адмова прэзідыума БелГПП у прыняцці юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка ў члены БелГПП можа быць абскарджана гэтай юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам у судзе на працягу шасці месяцаў з дня атрымання адмовы.
2.7. Інфармацыя аб рашэннях прэзідыума БелГПП па пытаннях прыёму ў члены БелГПП размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі БелГПП.
3. Спыненне членства ў БелГПП
3.1. Членства ў БелГПП спыняецца:
на падставе пісьмовай заявы члена БелГПП;
у выпадку парушэння членам БелГПП патрабаванняў Статута БелГПП, у тым ліку ў выпадку нявыплаты членам БелГПП на працягу года членскіх узносаў;
у выпадку ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’екта гаспадарання – члена БелГПП.
3.2. Прэзідыум БелГПП разглядае пытанне аб спыненні членства ў БелГПП на падставе пісьмовай заявы члена БелГПП пасля яго ўзгаднення з курыруючым абласным унітарным прадпрыемствам БелГПП.
3.3. Рашэнне аб выключэнні юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка са складу членаў БелГПП можа быць абскарджана гэтай юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам у судзе на працягу шасці месяцаў з дня прыняцця рашэння.
4. Памер членскіх і ўступных узносаў
4.1. Велічыню членскіх і ўступных узносаў і крытэрыі вызначэння іх канкрэтнага памеру для членаў БелГПП устанаўлівае прэзідыум БелГПП:
для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь – у кратным памеры базавай велічыні, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзеючай на момант выплаты членскага ўзносу;
для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь – у доларах ЗША.
4.2. Канкрэтны памер уступнага ўзносу для Заяўніка ўстанаўліваецца курыруючым абласным унітарным прадпрыемствам БелГПП на падставе існуючых у БелГПП звестак аб Заяўніку на момант выстаўлення рахунку на выплату ўступнага ўзносу ў адпаведнасці з зацверджанай прэзідыумам БелГПП шкалой вылічэння членскіх узносаў.
4.3. Канкрэтны памер членскага ўзносу для члена БелГПП устанаўліваецца зыходзячы з крытэрыяў, устаноўленых прэзідыумам БелГПП, курыруючым падраздзяленнем БелГПП на падставе існуючых у БелГПП звестак аб члене БелГПП на момант выстаўлення рахунку на выплату членскага ўзносу.
5. Парадак выплаты членскіх і ўступных узносаў
5.1. Членскія і ўступныя ўзносы пералічваюцца на разліковы рахунак БелГПП. Дапускаецца выплата членскага ўзносу часткамі.
5.2. У выпадку калі гэта не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, дапускаюцца наступныя спосабы выплаты ўступных і членскіх узносаў:
прамы плацеж з разліковага рахунку члена БелГПП (належнае выкананне);
залік сустрэчных аднародных патрабаванняў;
выплата членскага ўзносу на падставе дагавора даручэння.
5.3. Падставай для выплаты ўступнага і членскага ўзносу з’яўляецца рахунак на аплату з указаннем віду і памеру ўзносу.
Рахунак на аплату членскага ўзносу прад’яўляецца члену БелГПП не пазней за студзень месяц года выплаты.
5.4. Члены БелГПП выплачваюць членскія ўзносы не пазней за 1 сакавіка года, за які праводзіцца аплата ўзносу.
5.5. Членскія і ўступныя ўзносы лічацца аплачанымі ў момант паступлення грашовых сродкаў на разліковы рахунак БелГПП. У выпадку выплаты членскага або ўступнага ўзносу залікам узнос лічыцца заплачаным з моманту прыняцця кіраўніцтвам БелГПП адпаведнага рашэння.
6. Умовы прадастаўлення льгот
6.1. Права карыстання паслугамі БелГПП на льготнай аснове атрымліваюць:
Заяўнік – з моманту паступлення ўступнага ўзносу на разліковы рахунак БелГПП пры наяўнасці пададзенай заявы аб прыёме ў члены БелГПП і да моманту прыняцця прэзідыумам БелГПП рашэння аб прыёме або адмове ў прыёме Заяўніка ў члены БелГПП;
член БелГПП – з моманту прыняцця прэзідыумам БелГПП рашэння аб яго прыёме ў члены БелГПП.
6.2. Члену БелГПП, які не выплаціў членскі ўзнос у поўным аб’ёме ва ўстаноўлены пунктам 5.4 гэтага Палажэння тэрмін, прыпыняецца аказанне паслуг БелГПП (яе ўнітарных прадпрыемстваў) на льготнай аснове да поўнага пагашэння завінавачанасці па выплаце членскага ўзносу.
7. Пасведчанне члена БелГПП
7.1. На падставе рашэння прэзідыума БелГПП аб прыёме Заяўніка ў члены БелГПП яму выдаецца пасведчанне члена БелГПП.
Задаць пытанне