БелГПП прымае ўдзел у Азербайджана-Беларускім бізнес-форуме
5 мая 2025 г.

Напярэдадні мерапрыемства старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам Агенцтва заахвочвання экспарту і інвестыцый Азербайджана (AZPROMO) Юсіфам Абдулаевым.

У цэнтры перагавораў – удзел у бізнес-форуме, пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлі, інвестыцыях і лагістыцы, стварэнне новых інструментаў падтрымкі бізнесу дзвюх краін.

– Сінэргія БелГПП і AZPROMO адкрые унікальныя магчымасці для дзелавых колаў. Форум стане пляцоўкай не толькі для дыялогу, але і для канкрэтных рашэнняў, – адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

На Азербайджана-Беларускім бізнес-форуме чакаецца падпісанне шэрага дакументаў, пагадненняў. AZPROMO актыўна ўцягнуты ў праграму: ад B2B-сесій да цырымоній.

Відэа