У рамках свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізаваны Дзень гандлёвага саветніка. У мерапрыемстве прынялі удзел 34 прадстаўнікі акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь дыпламатычных місій 20 краін.
Праграма мерапрыемстваў Дня гандлёвага саветніка – 2024 пачалася з наведвання комплексу «Буйніцкае поле», дзе дыпламаты ўшанавалі памяць загінуўшых герояў, усклаўшы кветкі да мемарыяла.
У рамках знаёмства з прамысловым патэнцыялам Магілёва прадстаўнікі дыпламатычных місій наведалі ААТ «Ольса» – унікальнае беларускае прадпрыемства, якое ўпэўнена прысутнічае на рынках краін СНД са сваёй прадукцыяй на металічным каркасе і электратаварамі, уключаючы садовую і дачную мэблю, медыцынскую мэблю, дзіцячыя гульнявыя комплексы і многае іншае.
Гандлёвыя саветнікі азнаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі і ўзорамі прадукцыі прадпрыемства.
Таксама на пляцоўцы ААТ «Ольса» адбыўся бізнес-брыфінг з удзелам кіраўніцтва прадпрыемства і Магілёўскага аблвыканкама.
Адкрыў брыфінг намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін, які падзякаваў кіраўніцтву аблвыканкама за цёплы прыём на гасціннай Магілёўскай зямлі, а таксама адзначыў значнасць штогадовага правядзення Дня гандлёвага саветніка для знаёмства дыпламатаў з магчымасцямі Беларусі.
«Нам прыемна адзначыць, што нязменна фармуецца прадстаўнічая дэлегацыя. Сёння ў зале прысутнічаюць прадстаўнікі 20 дыпламатычных прадстаўніцтваў. Спадзяюся, што паважаныя дыпламаты і ў гэтым годзе змогуць з годнасцю ацаніць нашу праграму, якая была падрыхтавана з улікам наяўнага вопыту і накіравана на азнаямленне з гандлёва-эканамічнымі магчымасцямі рэгіёну, а таксама наведванне культурных і гістарычных аб'ектаў», – сказаў Дзяніс Мялешкін.
З прэзентацыяй патэнцыялу Магілёўскай вобласці выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Завяршыла бізнес-брыфінг выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Інданезіі ў Расійскай Федэрацыі Жазэ Антоніа Марата Тавараша, пасля чаго прадстаўнікі дыпмісій адправіліся ў аграгарадок Александрыя.
Пасля прыбыцця дыпламаты наведалі школу-музей першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі і краязнаўчы музей пры ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». На пляцоўцы школы адбылася нефармальная сустрэча з удзелам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі, старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі, а таксама 17 кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
На заканчэнне насычанага мерапрыемствамі Дня гандлёвага саветніка замежныя дыпламаты наведалі ключавыя мерапрыемствы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).