Форум рэгіёнаў СНД – умацоўваем супрацоўніцтва
29 красавіка 2025 г.

Ва Узбекістане адбыўся Форум рэгіёнаў СНД, у рамках якога прайшло маштабнае пасяджэнне, якое аб'яднала прадстаўнікоў бізнесу, адукацыі і дзяржаўных структур. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Алена Маліноўская.

Былі прадугледжаны тры ключавыя секцыі, накіраваныя на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі Садружнасці.

Секцыя нумар 1 – "Роля рэгіёнаў у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД", дзе эксперты абмеркавалі новыя эканамічныя стратэгіі і рэгіянальныя ініцыятывы.

Секцыя №2 – "Сумесныя адукацыйныя праграмы і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва". Тут быў зроблены акцэнт на інтэграцыю ў сферы навукі, культуры і інавацый.

У ходзе трэцяй секцыі асобная ўвага была ўдзелена пазачарговаму пасяджэнню Савета кіраўнікоў палат дзяржаў – удзельніц СНД. Тэма выступлення БелГПП: "Электронныя сертыфікаты – новыя магчымасці для садзейнічання ўзаемнаму гандлю".

– У рамках Садружнасці ў нас створаны ўсе ўмовы для нарошчвання ўзаемадзеяння і тавараабароту. Падпісана пагадненне аб зоне свабоднага гандлю, нядаўна ўступіла ў сілу пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Таму наступны неабходны этап - лічбавізацыя выдачы сертыфікатаў паходжання тавараў формы СТ-1. Па-першае, гэта паскорыць працэс атрымання сертыфікатаў і аблегчыць жыццё бізнэсу, які атрымлівае гэтыя сертыфікаты. Па-другое, істотна спросціць працу экспертаў і выключыць памылкі з іхняга боку. База дадзеных будзе уніфікаваная, і мы зможам выдаваць больш сертыфікатаў без адкрыцця дадатковых офісаў, – патлумачыла Алена Маліноўская.

Відэа