У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці – 2024», якая штогод праходзіць у Беларусі, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін традыцыйна наведаў навагодняе прадстаўленне у спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска.
Дзяніс Мялешкін павіншаваў вучняў школы з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі, а таксама ўручыў падарункі ад Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Вучні школы падрыхтавалі для бацькоў, педагогаў і гасцей маляўнічы тэатралізаваны выступ, напоўнены радасцю, любоўю і цяплом.