Общественная приемная БелТПП
ПЕРАВАГІ ДЛЯ ЧЛЕНАЎ БелГПП:
Магчымасць унясення пытанняў для разгляду на пасяджэннях кіруючых органаў БелГПП
Магчымасць прапанаваць тэму для абмеркавання і прыняць удзел у працы профільных камітэтаў БелГПП
Магчымасць абмеркавання праблемных пытанняў у кансультатыўных органах Еўразійскай эканамічнай камісіі
Магчымасць удзелу ў сустрэчах прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавой супольнасці для абмеркавання праблем прадпрымальніцтва
Магчымасць выкарыстання патэнцыялу Саветаў дзелавога супрацоўніцтва для ўстанаўлення кантактаў з замежнымі партнёрамі, а таксама для абароны сваіх інтарэсаў на замежных рынках
Магчымасць атрымаць дапамогу БелГПП ў ліквідацыі перашкод і бар'ераў пры ажыццяўленні экспартна-імпартнай дзейнасці
Магчымасць удзелу ў грамадскім абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў
Магчымасць размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці членаў БелГПП у стужцы навін Інфармацыйнай платформы «Голас бізнэсу»
Мэты Грамадскай прыёмнай:
-
арганізацыя рэгулярных сустрэч бізнесу з кіраўнікамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Еўразійскай эканамічнай камісіі;
-
правядзенне асабістага прыёму бізнесу на месцах, садзейнічанне абароне правоў і законных інтарэсаў членаў БелГПП;
-
павышэнне прававой дасведчанасці суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці;
-
пашырэнне інфармавання бізнесу аб магчымасцях атрымання дзяржаўнай падтрымкі.
Пасяджэнні Грамадскай прыёмнай праводзяцца ў фармаце:
-
тэматычных сустрэч членаў БелГПП з прадстаўнікамі цэнтральнага апарату БелГПП, органаў дзяржаўнага кіравання, Еўразійскай эканамічнай камісіі ў мэтах інфармавання членаў БелГПП па актуальных пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці і прадпрымальніцтва;
-
асабістага прыёму прадстаўнікоў членаў БелГПП.
Тут Вы можаце задаць пытанне або прапанаваць тэму пасяджэння Грамадскай прыёмнай