- Забеспячэнне прызнання і комплексная абарона вашых правоў у краіне і за мяжой
- 25 гадоў на рынку патэнтных паслуг
- Мы - сярод 70 патэнтных павераных краіны
- Работа з усімі аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці (ІУ)
- Членства ў Беларускай асацыяцыі патэнтных павераных
Напрамкі дзейнасці
Кансультацыйны пункт па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для экспарцёраў
4 КРОКІ ДЛЯ РЭГІСТРАЦЫІ ТАВАРНАГА ЗНАКА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ АБО ЗА МЯЖОЙ
1
Накіраваць заказ, назваўшы тавары і паслугі для рэгістрацыі знака і прадставіўшы заяўляемае абазначэнне
2
Заключыць дагавор на падачу заяўкі і падпісаць даверанасць (ці)
3
Дачакацца рашэння аб рэгістрацыі знака і заключыць дагавор на выдачу пасведчання ў выбранай краіне
4
Атрымаць пасведчанне на таварны знак (знак абслугоўвання)
4 КРОКІ ДЛЯ РЭГІСТРАЦЫІ ТАВАРНАГА ЗНАКА ПА МІЖНАРОДНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
1
Накіраваць заказ, пазначыўшы базавую заяўку або рэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь
2
Заключыць дагавор і падпісаць даверанасць
3
Атрымаць пасведчанне Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) на міжнародны таварны знак (знак абслугоўвання) з указаннем выбраных краін
4
Атрымаць з кожнай краіны пацвярджэнне аб рэгістрацыі таварнага знака
ВІДЫ АХОЎНЫХ АБ’ЕКТАЎ ПРАВА ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦІ
ВЫНАХОДСТВЫ
Аб’екты вынаходства:
Устройства
Спосаб
Рэчыва
Біятэхналагічныя прадукты
Прымяненне вядомага ўстройства, спосабу, рэчыва, біятэхналагічнага прадукту па пэўным (новым) прызначэнні
КАРЫСНЫЯ МАДЭЛІ
Да ўстройстваў як аб’ектаў карыснай мадэлі адносяцца канструкцыі і вырабы, а менавіта:
канструктыўнае выкананне сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, а таксама
іх састаўных частак.
ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
Прамысловым узорам, якому прадастаўляецца прававая ахова, прызнаецца мастацкае або мастацка-канструктарскае рашэнне вырабу, якое вызначае яго знешні выгляд і з'яўляецца новым і арыгінальным. Пры гэтым пад вырабам маецца на ўвазе прадмет:
прамысловай вытворчасці
саматужнай вытворчасці
ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ
У якасці таварных знакаў могуць быць зарэгістраваны:
слоўныя абазначэнні, уключаючы імёны ўласныя, спалучэнні колераў, літарныя, лічбавыя,
выяўленчыя,
оаб'ёмныя абазначэннi, уключаючы форму тавару або яго ўпакоўку,
камбінацыі такіх абазначэнняў,
іншыя абазначэнні (гукавыя, нюхальныя, датыкальныя, светлавыя, анімацыйныя, галаграфічныя) могуць быць зарэгістраваны ў якасці таварных знакаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Таварны знак можа быць зарэгiстраваны ў любым колеры або каляровым спалучэнні.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ ЎКАЗАННІ
Геаграфічнае ўказанне - гэта абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар як тавар, які паходзіць з тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб’екта, калі якасць, рэпутацыя або іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.
ТАПАЛОГІІ ІНТЭГРАЛЬНЫХ СХЕМ
ТАПАЛОГІІ ІНТЭГРАЛЬНЫХ СХЕМ
Інтэгральная мікрасхема – мікраэлектронны выраб канчатковай або прамежкавай формы, прызначаны для выканання функцый электроннай схемы, элементы і сувязі якога нераздзельна сфарміраваны ў аб’ёме і (або) на паверхні матэрыялу, на аснове якога зроблены выраб.
Дэпаніруемыя матэрыялы
зборачны тапалагічны чарцёж, які ўключае чарцёж кожнага слоя інтэгральнай мікрасхемы,
іншыя матэрыялы, якія забяспечваюць ідэнтыфікацыю рэгіструемай тапалогіі.
САРТЫ РАСЛІН
Сорт расліны – група раслін у рамках ніжэйшага з вядомых батанічных таксонаў, якая можа быць вызначана ступенню праяўлення прыкмет, што з'яўляецца вынікам рэалізацыі дадзенага генатыпа або камбінацыі генатыпаў, адрозная ад любой іншай групы раслін ступенню выяўленасці як мінімум адной з гэтых прыкмет і можа разглядацца як адзінае цэлае з пункту гледжання яе прыдатнасці для ўзнаўлення ў нязменным выглядзе цэлых раслін гэтай групы.
Сорту расліны прадастаўляецца прававая ахова, калі ён з'яўляецца новым, адрозным, аднародным і стабільным.
Кантакты
Глядзець спіс адрасоў
Гомельское отделение БелТПП
246050, г. Гомель, ул. Ирининская, 21
Перавагі для членаў БелГПП:
Бясплатныя кансультацыі па пытаннях аховы, абароны і камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці
Паслугі ў галіне аховы, абароны і камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці: пакет пераваг «Стандарт» – скiдка 5%, пакет пераваг «Прэміум» – скiдка 10%