Сфера прымянення

Сертыфікат аб паходжанні тавару – дакумент, які сведчыць аб краіне паходжання тавару, выдаецца на кожную асобную партыю тавару.

Сертыфікаты аб паходжанні тавару выкарыстоўваюцца для:

  • Пацвяджэння краіны паходжання тавару ў мэтах атрымання тарыфных прэферэнцый у краіне ўвозу: зніжэнне або поўнае вызваленне ад мытных пошлін
  • Пацвярджэння краіны паходжання тавару для мер нетарыфнага рэгулявання: забароны, абмежаванні на ўвоз/вываз тавару
  • Забеспячэнне доступу і (або) пацвярджэнне права на прымяненне прэферэнцыйнай папраўкі пры правядзенні працэдур дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Формы сертыфікатаў
СНДСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 выкарыстоўваецца ў дзяржавах-удзельніцах СНД для прымянення рэжыму свабоднага гандлю.
Пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года.
ГрузіяСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Грузію. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 30 лістапада 2000 г.
УзбекістанСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў ва Узбекістан. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 24 верасня 1993 г.
ТуркменістанСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Туркменістан. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 24 верасня 1993 г.
СербіяСертыфікат формы СТ-2
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-2 выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пратакола аб вызначэнні краіны паходжання тавараў і метадах адміністрацыйнага супрацоўніцтва да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб свабодным гандлі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія ад 31 сакавіка 2009 г.
ІранСертыфікат формы СТ-3
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-3 выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю пры пастаўцы беларускіх тавараў у Іран. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Часовага пагаднення, што вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку.
В’етнамСертыфікат формы EAV
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы EAV выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю пры пастаўцы беларускіх тавараў у В’етнам. Сертыфікат EAV выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, з другога боку, ад 29 мая 2015 г.
ШвейцарыяСістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX
Для прымянення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Швейцарскую канфедэрацыю выкарыстоўваецца сістэма зарэгістраваных экспарцёраў (REX)
НарвегіяСістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX
Для прымянення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Каралеўства Нарвегія выкарыстоўваецца сістэма зарэгістраваных экспарцёраў (REX)
Краіны, якія прадастаўляюць прэферэнцыі ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый (GSP)Сертыфікат формы А
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы "А" выкарыстоўваецца пры пастаўцы беларускіх тавараў у краіны, якія прадастаўляюць прэферэнцыі ў рамках Генеральнай сістэмы прэференцый (GSP). Выдача сертыфікатаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства краіны-экспарцёра.
Іншыя краіныCертыфікат паходжання
Агульнай формы
Сертификат происхождения Общей (непреференциальной) формы применяется для поставки товаров в страны, не предоставляющих преференции Республике Беларусь и не устанавливающие требований к порядку подтверждения происхождения ввозимых товаров.
3 КРОКІ ДЛЯ АТРЫМАННЯ СЕРТЫФІКАТА
1 Накіраваць дакументы ў аддзяленне БелГПП
Накіраваць дакументы ў аддзяленне БелГПП 1 Заяўнік прадстаўляе ва ўнітарнае прадпрыемства БелГПП пакет дакументаў.
2 Заключыць дагавор
Заключыць дагавор 2 Заключэнне грамадзянскага прававога дагавора
3 Атрымаць сертыфікат
Атрымаць сертыфікат 3 Сертыфікат выдаецца пасля правядзення экспертызы вызначэння краіны паходжання тавару пры адпаведнасці тавару ўстаноўленым крытэрыям паходжання
Кантакты
Паслугі па сертыфікацыі аказваюцца структурнымі падраздзяленнямі БелГПП у 6 абласных і 30 раённых гарадах.
Глядзець спіс адрасоў
Гомельское отделение БелТПП
246050, г. Гомель, ул. Ирининская, 21
Тэлефон:
+375 232 258 888
E-mail:
info@ccigomel.by
Сайт:
bizgomel.by
Жлобинский филиал
247210, г. Жлобин, ул. Войкова, 7
Тэлефон:
+375 2334 79 550
+375 2334 79 551
E-mail:
zhlobin@ccigomel.by
Мозырский филиал
247760, г. Мозырь, Бульвар Дружбы, 10
Тэлефон:
+375 236 245 516
+375 236 245 527
E-mail:
mozyr@ccigomel.by
Речицкий филиал
247500, г. Речица, ул. К. Маркса, 22
Тэлефон:
+375 2340 99 590
+375 2 99 244
E-mail:
rechica@ccigomel.by
Светлогорский филиал
247434, г. Светлогорск, ул. Спортивная, 11/1
Тэлефон:
+375 2342 57 685
+375 2342 57 625
E-mail:
svetlogorsk@ccigomel.by

Замовіць зваротны званок

Ваша імя: *
Тэлефон: *
Эл. пошта:
Ваша паведамленне: *