Дзелавы візіт беларускай дэлегацыі ў Егіпет
29 красавіка 2024 г

У рамках афіцыйнага візіту ў Арабскую Рэспубліку Егіпет Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Федэрацыяй гандлёвых палат Егіпта арганізавана дзелавая праграма для прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

У Каіры адбылася кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам кіраўнікоў і экспертаў 22 беларускіх кампаній і больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Егіпта. У ходзе В2В-перагавораў разгледжаны магчымасці развіцця партнёрскіх адносін і канкрэтныя бізнес-праекты ў сферах прамысловасці і машынабудавання, харчовай, лёгкай, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, медыцынскіх паслуг і іншых. Егіпецкім партнёрам прэзентаваны перавагі вядзення бізнесу ў рамках беларускіх свабодных эканамічных зон.

Акрамя таго, члены беларускай дэлегацыі ў ходзе візіту наведваюць прадпрыемствы ў Егіпце, праводзяць перагаворы, вывучаюць вытворчыя пляцоўкі і працэсы.

30 красавіка запланавана правядзенне Егіпецка-Беларускага бізнес-форуму.

Фота
Відэа