Удзел БелГПП у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!»
20 красавіка 2024 г

Беларуская гандлёва-прамысловая палата ўжо традыцыйна прыняла ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!». Высадзіць саджанцы для будучага хваёвага гаю ў рамках суботніка калектыў БелГПП выехаў на лясную дзялянку Лагойскага лясгаса.

Пасадзіць сваё дрэва ў такі значны для Беларусі год – 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – вядома ж, вельмі сімвалічна. І нават капрызнае надвор'е гэтага красавіка спрыяла гэтаму.

«Прымнажаць прыгажосць роднай краіны – не проста добрая традыцыя, – лічыць старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў. – Кожны высадак, які мы сёння пасадзілі ў шчодрую беларускую зямлю, праз шмат гадоў стане сапраўдным багаццем беларускага краю».

Сосны і елкі, дубы, ясені, клёны і бярозы высадзілі таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі калектывы рэгіянальных аддзяленняў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па ўсёй рэспубліцы, падтрымаўшы такім чынам працоўны дух гэтага дня.

Фота
Відэа