ЗАЦВЕРДЖАНА
Пратакол пасяджэння
прэзідыума БелГПП
15.06.2020 № 2
ПАЛАЖЭННЕ
аб камітэце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па
развіцці экспарту і знешнеэканамічнай інтэграцыі
1. Камітэт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па развіцці экспарту і знешнеэканамічнай інтэграцыі (далей - Камітэт) з’яўляецца экспертным органам, у рамках якога разглядаюцца і абмяркоўваюцца:
прапановы па нарошчванні і дыверсіфікацыі беларускага экспарту, удасканаленні механізмаў і інструментаў яго падтрымкі;
перашкоды пры ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, асабліва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, і прапановы беларускага бізнесу па іх устараненні;
нарматыўныя прававыя акты, якія аказваюць уздзеянне на ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці;
пытанні ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці і прапановы па яго паляпшэнні;
іншыя пытанні развіцця экспарту і знешнеэканамічнай інтэграцыі, якія ўяўляюць цікавасць для беларускага бізнесу.
2. Камітэт не з’яўляецца юрыдычнай асобай, адасобленым або структурным падраздзяленнем БелГПП, ствараецца на аснове рашэння прэзідыума БелГПП і фінансуецца за кошт сродкаў БелГПП.
3. Камітэт праводзіцца ў форме пасяджэнняў і па меры неабходнасці.
4. У пасяджэннях Камітэта могуць прымаць удзел прадстаўнікі дзелавой супольнасці, устаноў адукацыі, навукова-даследчых і іншых арганізацый, дзяржаўных і наднацыянальных органаў, а таксама міжнародных арганізацый.
5. Кіруе Камітэтам старшыня, які назначаецца старшынёй БелГПП і ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.
Старшыня Камітэта вызначае пытанні, якія падлягаюць разгляду на пасяджэнні Камітэта, праводзіць пасяджэнне Камітэта, уносіць старшыні БелГПП прапановы па ўдасканаленні дзейнасці Камітэта.
У адсутнасць старшыні Камітэта пасяджэнне Камітэта праводзіць старшыня БелГПП або ўпаўнаважаная ім асоба.
6. Арганізацыйна-падрыхтоўчую работу па правядзенні пасяджэнняў Камітэта ажыццяўляе сакратар, які назначаецца старшынёй БелГПП з ліку работнікаў БелГПП.
Сакратар Камітэта забяспечвае:
збор інфармацыі, даведачных і іншых матэрыялаў, неабходных для правядзення пасяджэння Камітэта;
фарміраванне спіса ўдзельнікаў пасяджэння Камітэта і іх запрашэнне;
падрыхтоўку парадку дня і праекта пратакола пасяджэння Камітэта.
7. Пасяджэнні Камітэта афармляюцца, як правіла, пратаколам, які падпісваецца старшынёй і сакратаром Камітэта.