Беларускія прадпрыемствы прымаюць удзел у XI міжнародным форуме тэхналагічнага развіцця «Тэхнапрам-2024», які праходзіць з 27 па 30 жніўня 2024 года ў Новасібірску Расійскай Федэрацыі.
Асноўнай пляцоўкай правядзення Форуму выступае міжнародны выставачны комплекс «Новасібірск Экспацэнтр» – найбуйнейшы за Уралам і адзін з самых тэхналагічна абсталяваных у Расіі.
Маштабная экспазіцыя Made in Belarus, сфарміраваная «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, на Форуме аб'ядноўвае 17 прамысловых прадпрыемстваў, галіновых кампаній, устаноў сферы адукацыі і навукі.
Сярод першых ганаровых наведвальнікаў экспазіцыі – дэлегацыя Новасібірскай вобласці на чале з Губернатарам Андрэем Траўнікавым і прадстаўнікі аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Новасібірску з кіраўніком, саветнікам Сяргеем Целяжынскім.
Беларускім бокам на «Тэхнапрам-2024» прадстаўлены шэраг тэхналагічных распрацовак і ўнікальных праектаў, рэалізаваных сумесна з расійскімі партнёрамі.
У экспазіцыі прадстаўлены такія беларускія флагманы, як ААТ «СтанкаГомель», ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ, ААТ «УКХ БКМ» / BKM Holding, ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і ААТ «Мінскі трактарны завод».
У рамках Форума «Тэхнапрам-2024» камплект маналітных інтэгральных схем ЗВЧ-прылад, бездэфектныя фоташаблоны для кантактнай фоталітаграфіі прадстаўляе ААТ «Менскі НДІ радыёматэрыялаў», шматканальны лазерны генератар выяў экспануе ААТ «Планар».
Сфера мікраэлектронікі і вытворчасці электратэхнічнага абсталявання таксама прадстаўлена адным з лідэраў айчыннай галіны – прадпрыемствам ААТ «Інтэграл» – кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл».
Сярод удзельнікаў беларускай экспазіцыі буйныя станкабудаўнічыя прадпрыемствы і арганізацыі, сярод якіх: ААТ «Гомельскі завод станкоў і вузлоў», ААТ «Вістан».
Адукацыйны патэнцыял, вынікі комплексу даследаванняў і тэхналагічных распрацовак шырока прадстаўлены арганізацыямі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстановамі адукацыі, сярод якіх: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны , у тым ліку Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».
Удзел беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў у «Тэхнапрам-2024» дазваляе пашырыць унікальныя магчымасці па выбудоўванні міжрэгіянальных і міжнародных кааперацыйных ланцужкоў у мэтах імпартазамяшчэння і дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту на прыкладзе канкрэтных праектаў, кейсаў і распрацовак.