БелГПП і Польска-Беларуская ГПП абмеркавалі планы на будучы год
10 снежня 2025 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў і дэлегацыя Польска-Беларускай ГПП на чале з яе старшынёй Казімежам Здуноўскім абмеркавалі ў БелГПП перспектывы ажыўлення двухбаковых дзелавых кантактаў.

Даведачна

Польска-Беларуская гандлёва-прамысловая палата заснавана ў Варшаве ў 1993 годзе. Яе сузаснавальнікамі выступілі БелГПП і шэраг арганізацый з беларускага і польскага бакоў. Палата аб'ядноўвае некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў абедзвюх краін.

Міхаіл Мятлікаў і Казімеж Здуноўскі выказалі задавальненне тым, што ў цяперашніх няпростых умовах бізнес дзвюх краін па-ранейшаму знаходзіць магчымасці для ўзаемадзеяння. Віталі адкрыццё Польшчай двух раней закрытых пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю. Выказалі агульную думку, што гэта яшчэ больш умацуе міжасобасныя, у тым ліку дзелавыя, сувязі і дасць магчымасць вярнуцца да планавання сумесных мерапрыемстваў.

Міхаіл Мятлікаў азнаёміў субяседніка з планамі выставачнай дзейнасці БелГПП на 2026 год і прапанаваў Польска-Беларускай ГПП прыцягваць польскія кампаніі да ўдзелу ў беларускіх выставах.

Наверх