
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Ілінай Вукайловіч. У зале перагавораў і ў анлайн фармаце прысутнічалі таксама кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый са сфер прамысловай вытворчасці, машынабудавання, харчовай прамысловасці і гандлю.
Бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж дзяржавамі, узровень узаемадзеяння Палат і намецілі далейшыя пункты росту.
Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што ў апошнія гады кантакты цэнтральных апаратаў Палат знізілі сваю дынаміку, у той час як міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, наадварот, развіваецца дастаткова актыўна. Дзейнічае 12 пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Сербіі. Так, каля двух тыдняў таму Магілёўскім аддзяленнем БелГПП арганізаваны візіт беларускіх дзелавых колаў у г. Бялград, па выніках якога заключаны кантракт на пастаўку ў Сербію беларускіх ягад.
Таксама старшыня БелГПП звярнуўся да Пасла з просьбай разгледзець магчымасць адкрыцця прамых авіязносін паміж Мінскам і Бялградам, як гэта было зроблена з Масквой. Для беларускага і сербскага бізнесу такі крок будзе мець важнае значэнне ў частцы скарачэння часавых выдаткаў і ўмацавання супрацоўніцтва ў многіх галінах. БелГПП, у сваю чаргу, гатова прадаўжаць аказваць бізнесу абедзвюх краін усебаковую падтрымку па шырокім спектры напрамкаў.