Віншуем Каманду Брэсцкага аддзялення БелГПП з узнагародамі на XVII Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў БелГПП
31 жніўня 2026 г

З 28 па 30 жніўня ў Раўбічах прайшла XVII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У спаборніцтвах на сілу, спрыт, кемлівасць і кулінарнае майстэрства прынялі ўдзел 8 каманд сістэмы БелГПП - Цэнтральны апарат, выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" і 6 абласных аддзяленняў.

Брастаўчанам удалося ўзяць "золата" ў Кулінарным паядынку, прыгатаваўшы для ацэнкі строгіх суддзяў вялікую разнастайнасць страў: ад мясных і рыбных да дэсертаў і традыцыйных напояў. Усё гэта суправаджалася маляўнічай касцюміраванай музычнай праграмай на беларускай мове.

Другі залаты медаль заваяваны камандай у конкурсе "Меткі стралок".

Дзякуй камандзе за зладжанасць і крэатыў!
Спартакіяда прайшла ў атмасферы яркіх эмоцый, каманднага духу і драйву.
Дзякуй арганізатарам і ўсім удзельнікам за незабыўныя ўражанні і да новых сустрэч!


Фота
Наверх