Беларуская гандлёва-прамысловая палата з'яўляецца ўпаўнаважаным органам, які ажыццяўляе для экспарту беларускай прадукцыі пацвярджэнне краіны паходжання і засведчанне сертыфікатаў аб паходжанні тавараў у выпадках, калі афармленне сертыфіката прадугледжана ўмовамі кантракта, нацыянальнымі правіламі краіны ўвозу тавараў або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Пацвярджэнне паходжання пастаўляемых з Рэспублiкi Беларусь тавараў дазваляе партнёрам беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў скарыстацца льготамі па выплаце ўвазных мытных пошлін і эквівалентных плацяжоў. Такія льготы робяць беларускую прадукцыю для замежных пакупнікоў больш прывабнай, выгаднай у параўнанні з аналагічнымі таварамі з іншых краін.
Пацвярджэннем паходжання тавару з’яўляюцца:
Сертыфікат аб паходжанні тавару;
Дэкларацыя экспарцёра.