Семінар «Санкцыі і іх уплыў на выкананне гаспадарчых дагавораў. Форс-мажор»
7 кастрычніка 2022 г

7 кастрычніка 2022 года Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гомельскім абласным саюзам наймальнікаў, пры ўдзеле Эканамічнага суда Гомельскай вобласці і ГДУ ім. Ф. Скарыны праведзены практычны семінар па тэме «санкцыі і іх уплыў на выкананне гаспадарчых дагавораў. Форс-мажор".

У рамках семінара былі разгледжаны пытанні пры ўзнікненні абставін непераадольнай сілы, шляхі іх пераадолення, разабраны прыклады садзейнічання беларускім прадпрыемствам па вырашэнні канфліктных сітуацый з замежнымі контрагентамі ў цяперашніх санкцыйных умовах, а таксама праведзены аналіз судовай практыкі разгляду спраў у эканамічных судах. СЕМІНАР, заснаваны на рэальнай практыцы і кейсах, атрымаў высокую станоўчую ацэнку з боку слухачоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 39 прадстаўнікоў 29 арганізацый Гомельскай вобласці.

Фота
Наверх