Адбыўся візіт беларускіх дзелавых колаў у г. Вялікія Лукі і г. Пскоў Расійскай Федэрацыі, арганізаваны Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Пскоўскай вобласці.
У рамках кантактнай пскоўска-беларускай біржы праведзены сустрэчы з прэзідэнтам ГПП Пскоўскай вобласці Уладзімірам Зубавым, кіраўніком Рэгіянальным аперацыйным офісам «Пскоўскі» Банка ЗГБ Дзмітрыем Навумкіным, а таксама з прадстаўнікамі дзяржаўных структур Пскоўскай вобласці.
Ад расійскіх прадпрыемстваў у перагаворах з мэтай далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ўдзельнічалі больш як 80 прадстаўнікоў кампаній. Беларуская дэлегацыя наведала 3 расійскія вытворчыя прадпрыемствы.
У ходзе канферэнцыі пскоўская старана выказала жаданне супрацоўнічаць з такімі беларускімі прадпрыемствамі, як «Гомельбудматэрыялы», «Зеленаборскае», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, санаторый «Ружанскі» і інш.