Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на 28-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Харчовая прамысловасць» (InterFood Azerbaijan) і 16-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Сельская гаспадарка» (CaspianAgro Azerbaijan), якія праходзяць з 17 па 19 мая ў Баку.
Урачыстая цырымонія адкрыцця экспазіцыі Made in Belarus адбылася 17 мая з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэя Раўкова і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Азербайджана.
17 мая выставы, у тым ліку беларускі стэнд, наведаў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў. Ён азнаёміўся з прапанаванай айчыннымі прадпрыемствамі прадукцыяй і абмеркаваў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі Андрэем Раўковым пытанні супрацоўніцтва. Ільхам Аліеў падкрэсліў, што беларускія прадукты і вытворцаў ведаюць у Азербайджане і шануюць за высокую якасць.
Даведачна.
У гэтым годзе ў выставах прымаюць удзел 479 кампаній з 31 краіны. Беларусь з'яўляецца традыцыйным удзельнікам гэтых мерапрыемстваў у Баку. Арганізатарам беларускай экспазіцыі выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азербайджан.
Беларускі павільён адрозніваецца разнастайнасцю дэманстраванай прадукцыі. У сегменце мясной прамысловасці прадстаўлены мяса ялавічыны, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, мясныя кансервы ад Кіруючай кампаніі холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам» і ААТ «Брэсцкі мясакамбінат».
У малочным сегменце прадстаўлены натуральнамалочныя прадукты, глазураваныя сыркі, малочныя кактэйлі і розныя віды сыроў. Сярод удзельнікаў – такія кампаніі, як «Мазырскія малочныя прадукты», Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Лунінецкі малочны завод, ААТ «Бабулін гладыш» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, ДП «Малочны гасцінец» і СААТ «Белавежскія сыры».
На выставе прадстаўлены сегмент кандытарскіх вырабаў, у прыватнасці фабрыка «Чырвоны харчавік» прапануе наведвальнікам мармеладныя вырабы, цукеркі, зефір і дражэ.
На выставе Caspian Agro дэманструюцца перадавыя тэхналогіі ў галіне жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, раслінаводства, ветэрынарыі, сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў. ААТ «Гомсельмаш» запрашае наведвальнікаў выстаўкі азнаёміцца з апошнімі навукова-даследчымі распрацоўкамі і тэхналагічнымі рашэннямі, якія паспяхова ўкараняюцца ў працэс вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.
Беларуская экспазіцыя на выставах Interfood Azerbaijan і Caspian Agro карыстаецца павышанай увагай з боку наведвальнікаў, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў сферы харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы.