Прэзентацыя магчымасцей супрацоўніцтва з армяна-іранскай кампаніяй па бізнесе і развіцці (AIBDC) і ўдзелу ў праекце Іранскага гандлёвага цэнтра ў Ерэване
17 красавіка 2024 г

На пляцоўцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылася прэзентацыя магчымасцей супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з армяна-іранскай кампаніяй па бізнесе і развіццю (AIBDC) і ўмоў размяшчэння прадукцыі ў рамках беларускага шоурума на базе Іранскага гандлёвага цэнтра ў Ерэване.

Спецыялізаванае мерапрыемства для беларускіх дзелавых колаў арганізавана БелГПП ва ўзаемадзеянні з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія. Удзел у вочным і анлайн-фармаце прынялі больш за 50 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, зацікаўленых у прэзентацыі ў рамках шоурума сваёй прадукцыі ў такіх галінах, як дрэваапрацоўка і мэблевая вытворчасць, распрацоўка электронікі і оптыкі, інтэгральных мікрасхем, машынабудаванне і аўтамабілебудаванне, вытворчасць бытавой тэхнікі, посуду, медыцынскіх прэпаратаў, тэкстыльных вырабаў, паслугі электроннага гандлю, транспарт і лагістыка, харчовая, малочная прамысловасць, вытворчасць хімічнай прадукцыі, металургія і іншыя.

Адкрыў сустрэчу старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк, прадстаўнік армяна-іранскай кампаніі па бізнесе і развіцці Марына Сандаян, дырэктар ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-Дэвелапер» Аляксандр Грузд прадставілі ўдзельнікам падрабязную інфармацыю аб перспектывах і магчымых формах супрацоўніцтва з AIBDC,умовах размяшчэння прадукцыі ў рамках спецыялізаванага шоурума ў Іанскім гандлёвым доме, а таксама аб мультымедыйным суправаджэнні шоурума.

Адкрыццё Іранскага гандлёвага цэнтра ў Ерэване плануецца ў красавіку – маі 2024 г. AIBDC выступіла з ініцыятывай стаць своеасаблівым мостам эканамічных магчымасцяў паміж Іранам, Арменіяй і Беларуссю і з улікам вытворчага патэнцыялу нашай краіны запрасіла да размяшчэння пастаянна дзеючага шоурума з беларускай прадукцыяй на базе названага цэнтра на выгадных для беларускага боку ўмовах (без збірання арэнднай платы і камунальных плацяжоў).

У якасці адзінага аператара гэтага праекта ад беларускага боку выступіць Армяна-Беларускі гандлёвы дом «Ар-Бе».

Цяпер вядзецца праца па прыцягненні беларускіх суб'ектаў гаспадарання да ўдзелу ў напаўненні шоурума, распрацоўцы дызайну павільёнаў і іх забудове.

Фота
Відэа