Сустрэча з кіраўнікамі Адміністрацый Чырвонагвардзейскага, Васілевостраўскага, Краснасельскага і Адміралцейскага раёнаў Санкт-Пецярбурга (Расійская Федэрацыя)
28 сакавіка 2022 г

28 сакавіка падчас візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў
г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя), прымеркаванага да афіцыйнага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі, адбылася сустрэча ў Адміністрацыі Чырвонагвардзейскага раёна з кіраўнікамі Адміністрацый Чырвонагвардзейскага, Васілевостраўскага, Краснасельскага і Адміралцейскага раёнаў паўночнай сталіцы.
З беларускага боку ў мерапрыемстве бралі ўдзел генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава, камерцыйны дырэктар прадстаўніцтва ў Расіі ААТ "Рагачоўскі МКК" Дзмітрый Бурак, генеральны дырэктар па развіццю МС "Беларускія прадукты Беларускі дворык" Уладзімір Меднікаў, прэзідэнт Фонда Расійска-Беларускага супрацоўніцтва "Белыя Росы" Ірына Рогава і прадстаўнікі Фонду.
Прадстаўляючы эканамічны патэнцыял Гомельскай вобласці і дзейнасць Гомельскага аддзялення БелГПП, Марына Філонава прапанавала актывізаваць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, а таксама садзейнічаць удзелу ў кангрэсна-выставачнай дзейнасці абодвух бакоў, у тым ліку - аднавіць правядзенне выставак-кірмашоў беларускіх вытворцаў на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга.
Падчас сустрэчы кіраўнік адміністрацыі Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга Яўген Разумішкін выказаў зацікаўленасць ва ўстанаўленні кантактаў з Гомельскім рэгіёнам, у тым ліку Мазырскім раёнам.
Дасягнуты дамоўленасці аб візіце ў адказ кіраўніка Чырвонагвардзейскага раёна ў Гомельскую вобласць у 2022 годзе.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне Пратакола аб намерах паміж Гомельскім аддзяленнем БелГПП і Адміністрацыяй Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга.
Фота
Наверх