
Расійска-беларускі бізнес-форум "Беларусь-Санкт-Пецярбург: погляд у будучыню" адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 30 сакавіка 2022 года з удзелам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі, віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Максіма Сакалова, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сямашкі, кіраўнікоў міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама больш за 100 кіраўнікоў беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў.
Галоўны акцэнт, які гучаў падчас мерапрыемства, быў зроблены на асаблівае значэнне бізнес-дыялогу Беларусі і Расіі ў кантэксце санкцыйнага ціску заходніх краін. Форум прадаставіў шырокія магчымасці прадпрыемствам і арганізацыям абедзвюх краін азнаёміцца з патэнцыялам адзін аднаго, усталяваць новыя і ўмацаваць існуючыя прамыя сувязі, заключыць канкрэтныя дагаворы і кантракты.
У працы бізнес-форуму прыняла ўдзел генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава. У мэтах актывізацыі двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і аднаўлення выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх вытворцаў у Санкт-Пецярбургу Гомельскім аддзяленнем БелГПП устаноўлена ўзаемадзеянне з Фондам расійска-беларускага супрацоўніцтва «Белыя Росы». У ходзе мерапрыемства падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з прэзідэнтам Фонду Ірынай Рогавай.