Стартавала найбуйнейшая міжнародная выстава прадуктаў харчавання і напояў, спецыялізаванага абсталявання і тэхналогій харчовай вытворчасці SIAL Shanghai. Экспазіцыйны форум – візітная картка прадуктовай галіны ў Азіяцкім рэгіёне і збірае прадстаўнікоў некалькіх тысяч кампаній з усяго свету, у тым ліку з Беларусі.
У межах маштабнай экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature, арганізаванай унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, айчынныя кампаніі прэзентуюць прадукцыю мяса-малочнай галіны, дэсертныя напоі і ўнікальныя арганічныя прадукты, з якімі госці форуму могуць падрабязна азнаёміцца і прадэгуставаць з 28 па 30 мая.
Урачыстая цырымонія адкрыцця экспазіцыі адбылася з удзелам Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэя Андрэева.
SIAL – серыя галіновых выстаў, прадстаўленых у розных рэгіёнах свету. Аб'ядноўваючы ўнікальную культуру вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў, форум прапануе асаблівыя магчымасці для інтэграцыі бізнес-працэсаў для міжнародных удзельнікаў, у тым ліку для прадпрыемстваў і кампаній з Беларусі.
«Унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» на працягу многіх гадоў з'яўляецца эксклюзіўным партнёрам і каардынатарам у пытаннях эфектыўнага ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у такой значнай сусветнай выставачнай падзеі, як SIAL Shanghai. Дзякуючы зладжанай працы і планавай падрыхтоўцы да мерапрыемства айчынныя кампаніі паспяхова прадстаўляюць сваю прадукцыю і паслугі, замацоўваючы пазіцыі на кітайскім рынку», – адзначыла дырэктар «Белінтэрэкспа» БелГПП Наталля Кураш.
Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature карыстаецца асаблівай цікавасцю ў прафесійных наведвальнікаў і гасцей форуму.
У рамках выставы шырокая лінейка мясной прадукцыі і дэлікатэсаў прадстаўлена на стэндах ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Слуцкі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ТАА «Велес-міт» / Маладзечанскі мясакамбінат, ТАА «Аляксандраў», ААТ «Мясакамбінат Светлы».
Беларускі мультыкатэгорыйны вытворца прадуктаў харчавання кампанія BREMOR на выставе дэманструе асартымент рыбных і іншых морапрадуктаў, марожанага.
Малочную прадукцыю дэманструюць Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ТАА «Праймілк», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Тураўскі малочны камбінат».
ААТ «Сула Плюс» экспануе на выстаўцы бульбяныя шматкі Ecolution, якія прымяняюцца прадпрыемствамі па выпуску снэкаў, чыпсаў, прадуктаў хуткага прыгатавання, замарожаных прадуктаў, пякарнямі і вытворцамі кандытарскіх вырабаў.
У экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature асобна прэзентаваны блок лікёра-гарэлачнай прадукцыі і дэсертных напояў прадпрыемстваў ААТ «Мінск крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск крышталь груп», ААТ «Мінскі завод пеністых він».
У ходзе правядзення выставы SIAL Shanghai прадстаўнікі беларускага боку прымаюць удзел у тэматычных мерапрыемствах, бізнес-сустрэчах з замежнымі партнёрамі.
Наступная буйная выстаўка серыі SIAL адбудзецца ў кастрычніку 2024 года ў французскім Парыжы. Спецыяльна для яе арганізатарамі з «Белінтэрэкспа» дасягнуты дамоўленасці аб прадастаўленні ўнікальных правоў для ўдзелу беларускай экспазіцыі. Праца па фарміраванні выставачных плошчаў для айчынных кампаній і прадпрыемстваў пачата. Так, у рамках серыі выставак SIAL беларускія брэнды маюць унікальную магчымасць замацаваць гандлёвыя пазіцыі ў рэгіёнах Азіі і Еўропы.