З 28 верасня па 1 кастрычніка ва Улан-Батары (Манголія) праходзіць міжнародная выстава Ulaanbaatar Partnership. У рамках гэтага буйнога шматгаліновага мерапрыемства прадстаўлена калектыўная экспазіцыя Made in Belarus, арганізаваная выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Экспазіцыю Made in Belarus адкрылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік і ганаровыя госці з мангольскага боку.
На міжнароднай выставе Беларусь прадстаўляюць шэсць прадпрыемстваў: вытворцы прадуктаў харчавання, прадукцыі машынабудавання, тэхнікі падвойнага прызначэння і спажывецкіх тавараў.
Нягледзячы на вялікі рынак кашміравай прадукцыі ў Манголіі, упершыню на выставе Ulaanbaatar Partnership ААТ «Віцебскія дываны» прэзентуюць навінкі ўзораў дывановых вырабаў з поліпрапілена і класічныя калекцыі дываноў, у тым ліку з высокім працэнтным складам натуральных матэрыялаў.
Шырокі спектр сваёй прадукцыі, уключаючы стэрылізаванае малако, сыр, малако сухое абястлушчанае, сыроватку малочную, салодка-сметанковае масла, глазураваныя сыркі, малочныя кактэйлі і прадукты без лактозы прадстаўляе Мінскі малочны завод № 1.
Мінскі аўтамабільны завод і ААТ «Гомсельмаш» знаёмяць наведвальнікаў выставы з шырокай лінейкай прадукцыі, якая можа быць дапрацавана з улікам патрабаванняў краіны і зыходзячы з мэт прымянення.
Шырокі спектр электратэхнічнай і оптыка-механічнай прадукцыі прадстаўляюць Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА і ААТ «Зеніт».
Напярэдадні выставы члены беларускай дэлегацыі правялі шэраг В2В-сустрэч, перагавораў, у прыватнасці з кіраўніцтвам буйнейшай гандлёвай кампаніі Манголіі Nomin United па пытаннях уваходжання ў сетку і гандлёвы цэнтр E-mart.
27 верасня адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзмітрыем Гарэлікам, на якой абмеркаваны пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін, а таксама асаблівасці і ўмовы прасоўвання беларускіх тавараў на мангольскі рынак.